Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

псіхіятрыя, ✂, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца псіхічнымі захворваннямі і іх лячэннем.

|| прым. псіхіятрычны, ✂.

псіхоз, ✂, м.

  1. Псіхічная хвароба, а таксама ўвогуле ненармальнасць, дзівацтва ў псіхіцы чалавека.

  2. перан. Нервовасць, нагнятанне страху ў адносінах да чаго-н., істэрыя.

    • Ваенны п.

псіхолаг, ✂, м.

  1. Вучоны, спецыяліст па псіхалогіі.

  2. Знаток чалавечай псіхалогіі.

    • Тонкі п. чалавечых душ.

пстрык, выкл. у знач. вык. (разм.).

Пстрыкнуў.

  • П. яго ў лоб (або па лбе).

пстрыкаць, ✂; незак.

  1. Даваць пстрычкі каму-н.

    • П. па лбе.
  2. чым і без дапаўнення. Утвараць кароткія рэзкія гукі.

    • П. пальцамі.
  3. перан. Злавацца, выказваючы незадавальненне (разм.).

    • Чаго пстрыкаеш, чым незадаволены?

|| аднакр. пстрыкнуць, ✂.

|| наз. пстрыканне, ✂.

пстрыкуха, ✂, ж. (разм.).

  1. Пра жанчыну, якая чым-н. незадаволена і злуецца, фыркае.

  2. перан. Пра рухавую, вясёлую асобу, якая лёгка пырхае, нібы страказа.

пстрычка, ✂, ж.

Адрывісты ўдар пры разгібанні ўказальнага або сярэдняга пальца, сагнутага вялікім пальцам.

  • Даць пстрычку каму-н.

псяр, ✂, м.

Наглядчык за паляўнічымі сабакамі і ўдзельнік у паляванні.

|| прым. псярскі, ✂.

псярня, ✂, ж.

Памяшканне для сабак (пераважна паляўнічых), сабакарня.

|| прым. псярны, ✂.

птаства, ✂, н., зб.

Птушкі.