Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

псалом, ✂, м.

Род рэлігійнага песнапення.

|| прым. псаломны, ✂.

псаломшчык, ✂, м.

Служыцель у царкве, які дапамагае святару пры адпраўленні абрадаў; дзяк.

|| прым. псаломшчыцкі, ✂.

псалтыр, ✂, м.

Частка бібліі, кніга псалмоў.

  • Чытаць п. над нябожчыкам.

|| прым. псалтырны, ✂.

псеўда...

Першая частка складаных слоў са знач. несапраўдны, ілжывы, напр. псеўдавучоны, псеўдагалюцынацыя, псеўдагібрыд, псеўдакласічны, псеўдамастацтва, псеўданавуковы.

псеўданім, ✂, м.

Выдуманае імя, прозвішча, пад якім іншы раз выступаюць пісьменнікі, мастакі.

  • Пісаць пад псеўданімам.

|| прым. псеўданімны, ✂.

псік, выкл.

Вокрык, якім адганяюць ката.

  • П. адсюль!

псіна, ✂, ж. (разм.).

  1. Пра сабаку, звычайна вялікага.

  2. Пах сабакі, яго поўсці.

    • Смярдзіць псінай.
  3. Сабачае мяса.

|| прым. псіны, ✂.

псіх, ✂, м. (разм.).

Псіхічна неўраўнаважаны або псіхічна хворы чалавек.

|| ж. псіхічка, ✂.

псіха...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да псіхікі, да псіхалогіі (у 2 і 3 знач.), напр. псіхааналіз, псіхагенны, псіхагігіена, псіханеўроз, псіхатэрапія;
  • 2) які мае адносіны да псіхіятрыі, да псіхалогіі (у 1 знач.), напр. псіханеўралогія, псіхафармакалогія, псіхафізіялогія.

псіхаваць, ✂; незак. (разм.).

Паводзіць сябе, як псіхічна ненармальны, а таксама паводзіць сябе надта ўзбуджана, нервова.

|| аднакр. псіхануць, ✂.