Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэпарат, ✂, м. (спец.).

  1. Частка жывёльнага або расліннага арганізма, прыгатаваная для лабараторнага даследавання або дэманстрацыі.

  2. Хімічны або фармацэўтычны прадукт.

    • Хімічны п.
    • Медыцынскі п.

|| прым. прэпаратны, ✂.

прэпаратар, ✂, м. (спец.).

Спецыяліст, які вырабляе прэпараты (у 1 знач.).

|| прым. прэпаратарскі, ✂.

прэрагатыва, ✂, ж. (кніжн.).

Выключнае права, прывілея дзяржаўнага органа, службовай асобы.

  • Прэрагатывы ўлады.

прэрыі, ✂, ж.

Вялікі стэп на чарназёмных землях у Паўночнай Амерыцы.

прэс, ✂, м.

Механізм для моцнага сціскання чаго-н., разгладжвання, апрацоўкі чаго-н. ціскам.

  • Гідраўлічны п.
  • Палажыць што-н. пад п. (пад што-н. цяжкае).

|| прым. прэсавы, ✂.

прэса, ✂, ж.

Масавы перыядычны друк (газеты, часопісы).

  • Прагрэсіўная п.

прэсінг, ✂, м.

Адна з найбольш актыўных форм абароны ў некаторых спартыўных гульнях (хакеі, баскетболе).

  • Палітычны п. (перан.).

|| прым. прэсінгавы, ✂.

прэснаводны, ✂.

Які водзіцца ў прэснай вадзе, мае адносіны да прэснай вады.

  • Прэснаводныя рыбы.

прэсны, ✂.

  1. Без солі або з недастатковай колькасцю солі (ці кіслаты, вастрыні).

    • Прэсная вада.
    • Прэсная страва.
  2. перан. Пазбаўлены жывасці, займальнасці, нецікавы, сумны (разм.).

    • Прэсныя жарты.

|| наз. прэснасць, ✂.

прэстыж, ✂, м. (кніжн.).

Уплыў, павага, якой карыстаецца хто-, што-н.

  • Сацыяльны п.
  • Падтрымліваць свой п.

|| прым. прэстыжны, ✂.

  • Прэстыжная спецыяльнасць.