Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеплатворнасць, ✂, ж.

  1. Здольнасць утвараць цяпло.

  2. Колькасць цяпла ў калорыях, якую выдзяляе 1 кг якога-н. рэчыва пры поўным згаранні (спец.).

|| прым. цеплатворны, ✂.

цеплатраса, ✂, ж.

Лінія, шлях цеплаправода.

цеплатэхнік, ✂, м.

Спецыяліст па цеплатэхніцы.

цеплатэхніка, ✂, ж.

Раздзел навукі і тэхнікі, які займаецца атрыманнем і выкарыстаннем цеплавой энергіі.

|| прым. цеплатэхнічны, ✂.

цеплаўстойлівасць, ✂, ж. (спец.).

Здольнасць цела вытрымліваць высокую тэмпературу або значную рознасць тэмператур, не трацячы сваіх якасцей.

  • Ц. металу.

|| прым. цеплаўстойлівы, ✂.

цеплафікаваць, ✂; зак. і незак.

Забяспечыць (-печваць) цеплынёй (дамы, прадпрыемствы).

|| прым. цеплафікацыйны, ✂.

цеплафікацыя, ✂, ж.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў, прадпрыемстваў цяплом, атрыманым ад камбінаванай выпрацоўкі электраэнергіі і цеплыні на цеплаэлектрацэнтралі.

|| прым. цеплафікацыйны, ✂.

цеплаход, ✂, м.

Судна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплаходны, ✂.

цеплацэнтраль, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і цеплаэлектрацэнтраль.

цеплаэлектрацэнтраль, ✂, ж.

Цеплавая электрастанцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію і цеплыню (гарачую ваду, пару) (ЦЭЦ).