Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фаршмак, ✂, м.

Страва са здробненага мяса ці селядца, запечаных з бульбай, цыбуляй.

фаршыраваць, ✂; незак.

Начыняць фаршам.

  • Ф. рыбу.

|| зак. зафаршыраваць, ✂.

|| наз. фаршыраванне, ✂ і фаршыроўка, ✂.

фарысей, ✂, ж.

Крывадушны, ханжа [першапачаткова член старажытнай іудзейскай секты, што вызначалася рэлігійным фанатызмам).

|| ж. фарысейка, ✂.

|| прым. фарысейскі, ✂.

фарысейнічаць, ✂; незак.

Быць фарысеем, крывадушнічаць.

фарысейства, ✂, н.

Паводзіны фарысея, крывадушнасць.

фарэйтар, ✂, м. (уст.).

Кучар Фурман, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.

|| прым. фарэйтарскі, ✂.

фарэль, ✂, ж.

Тое, што і стронга.

|| прым. фарэлевы, ✂ і фарэльны, ✂.

фарэрцы, ✂, м.

Скандынаўскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Фарэрскіх астравоў.

|| ж. фарэрка, ✂.

|| прым. фарэрскі, ✂.

  • Фарэрская мова (германскай групы індаеўрапейскай сям’і моў).