Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохстворкавы, ✂.

З трыма створкамі.

  • Трохстворкавае акно.

трохтомнік, ✂, м.

Твор або збор твораў у трох тамах.

трохтомны, ✂.

Які складаецца з трох тамоў.

  • Т. раман.

трохтонка, ✂, ж. (разм.).

Аўтамашына грузапад’ёмнасцю ў тры тоны.

трохтонны, ✂.

  1. Масай у тры тоны.

    • Т. груз.
  2. Разлічаны на грузапад’ёмнасць у тры тоны.

    • Т. кран.

трохтыднёвы, ✂.

  1. Які працягваецца тры тыдні.

    • Трохтыднёвая камандзіроўка.
  2. Разлічаны на тры тыдні.

    • Т. запас харчоў.
  3. Узростам у тры тыдні.

    • Трохтыднёвае дзіця.

трохтысячны, ✂.

  1. Ліч. парадкавы ліч. да тры тысячы.

  2. Які складаецца з трох тысяч адзінак.

    • Т. атрад.
  3. Коштам у тры тысячы рублёў.

троху, прысл. (разм.).

Тое, што і трохі.

трохчлен, ✂, м.

Алгебраічны выраз, які складаецца з трох адначленаў.

|| прым. трохчленны, ✂.

трох’ярусны, ✂.

З трыма ярусамі, гарызантальна размешчанымі адзін над адным.