Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тралейбус, , м.

Шматмесная электрычная транспартная машына, якая ездзіць па бязрэйкавай дарозе.

|| прым. тралейбусны, .

  • Т. парк.

тралёўка, , ж. (спец.).

Дастаўка драўніны ад месца нарыхтоўкі да дарогі ці да месца сплаву.

  • Т. бярвення.

|| прым. тралёвачны, .

тралёўшчык, , м.

Той, хто працуе на тралёўцы.

траліць, ; незак.

  1. Лавіць рыбу тралам.

  2. Даследаваць дно пры дапамозе трала (у 2 знач.).

    • Т. марское дно.
  3. Вылоўліваць і абясшкоджваць падводныя міны.

|| зак. пратраліць, .

|| наз. траленне, .

|| прым. тральны, .

тралмайстар, , м.

Спецыяліст, які кіруе тралавым ловам рыбы.

|| прым. тралмайстарскі, .

тральшчык, , м.

  1. Ваеннае або рыбалоўнае судна для тралення.

  2. Спецыяліст, які кіруе лоўляй рыбы тралам.

траляваць, ; незак. (спец.).

Дастаўляць зрэзаныя дрэвы (бярвенне) з лесасекі да месца пагрузкі або сплаву.

трама, , ж.

Апорная бэлька, якая падтрымлівае столь (у драўляных будынках).

трамбавальшчык, , м.

Рабочы, які займаецца трамбоўкай.

трамбаваць, ; незак.

Ударамі, ціскам ушчыльняць, выраўноўваць паверхню.

  • Т. сілас.

|| зак. утрамбаваць, .

|| наз. трамбоўка, , трамбаванне, , утрамбоўка, і утрамбоўванне, .

|| прым. трамбавальны, .