Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадбудоўваць, ; зак.

Адбудаваць усё, многае.

  • П. гарады.

паадвальвацца, ; зак.

  1. Адваліцца, адпасці ў многіх месцах, усюды.

    • Тынкоўка паадвальвалася.
  2. Адкінуцца, адваліцца тулавам назад — пра ўсіх, многіх.

    • П. на спінкі крэслаў.

паадвальваць, ; зак.

Адваліць усё, многае.

  • П. каменне ад сцяны.

паадводзіць, ; зак.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. дзяцей у сад.
  • П. кандыдатуры.

паадвозіць, ; зак.

Адвесці ўсіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. людзей на станцыю.

паадвучваць, ; зак.

Адвучыць ад чаго-н. усіх, многіх.

  • П. дзяцей ад дрэнных учынкаў.

паадвыкаць, ; зак.

Адвыкнуць ад каго-, чаго-н. — пра ўсіх, многіх.

  • Паадвыкалі ягняты ад матак.

паадвязвацца, ; зак.

  1. Адвязацца, развязацца ў адных ці некалькіх месцах — пра ўсё, многае.

    • Вяроўкі паадвязваліся.
  2. Вызваліцца ад прывязі — пра ўсіх, многіх.

    • Цяляты паадвязваліся.

паадвязваць, ; зак.

Адвязаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. вяроўкі.
  • П. коней.

паадганяць, ; зак.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. сабак.
  • П. лодкі ад месца.