Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жальба, ✂, ж.

  1. Смутак, туга, шкадаванне.

    • Ж. сэрца.
  2. Скарга, нараканне.

    • Затоеная ж. падступала да горла.

жалюзі, нескл., н.

Сонцазасцерагальныя шторы з нахільна ўмацаваных пласцінак на шнурах.

|| прым. жалюзійны, ✂.

жалязка, ✂, н. (разм.).

  1. Лязо гэбля, фуганка і пад.

  2. Прас, які награваюць на агні.

жалязняк​1, ✂, м.

Жалезная руда (толькі ў спалучэнні з прыметнікам).

  • Магнітны ж.
  • Буры ж.

жалязняк​2, ✂, м. (разм.).

Лапата, рыдлёўка.

  • Агарод ускапалі жалезняком.

жалязяка, ✂, ж. (разм.).

Кавалак жалеза, жалезіна.

жамерыны, ✂.

Адходы пасля выціскання соку або алею з чаго-н.

  • Канапляныя ж.

жамчужна-...

Першая частка складаных слоў са знач. жамчужны (у 2 знач.), з бліскуча-белым адценнем, напр. жамчужна-белы.

жамчужніца, ✂, ж.

Малюск, у ракавіне якога ўтвараецца жэмчуг.

  • Марская ж.

жамчужны, ✂.

  1. гл. жэмчуг.

  2. Чыста-белы з бляскам, які нагадвае жэмчуг.

    • Жамчужнае ззянне.
    • Жамчужныя зубы.