Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

двухтактавы, , (спец.).

  1. Працягласцю ў два такты.

    • Двухтактавая паўза.
  2. Пра рухавік унутранага згарання, у якім рабочы працэс адбываецца за два хады поршня.

    • Д. матор.

двухтомнік, , м.

Двухтомнае выданне твораў.

  • Д. Максіма Багдановіча.

двухтомны, .

Які складаецца з двух тамоў.

  • Д. збор твораў.

двухтыднёвы, .

  1. Які працягваецца два тыдні.

    • Д. адпачынак.
  2. Узростам у два тыдні.

    • Двухтыднёвыя парасяты.

двухтысячны, .

  1. Ліч. парадкавы ліч. да дзве тысячы.

  2. Які налічвае дзве тысячы.

    • Д. атрад.
  3. Вартасцю ў дзве тысячы рублёў (разм.).

    • Д. дыван.

двухчлен, , м. (спец.).

Алгебраічны выраз, які ўяўляе сабой суму або рознасць двух адначленаў, біном.

|| прым. двухчленны, .