Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

браняно́сец, ✂, м.

  1. Вялікі браніраваны ваенны карабель з магутнай артылерыяй на борце (у канцы 19 — пачатку 20 стст.).

  2. Млекакормячае, пакрытае панцырам з акасцянелых скураных шчыткоў (жыве ў Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы).

браняно́сны, ✂.

Пакрыты бранёю (у 2 знач.).

  • Б. крэйсер.

браняпо́езд, ✂, м.

Браніраваны поезд, прызначаны для баявых дзеянняў у раёне чыгункі.

бранята́нкавы, ✂.

Пра войскі: які мае на ўзбраенні танкі і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі.

брас, ✂, м.

Стыль спартыўнага плавання, пры якім рукі рухаюцца пад вадой.

брасі́ст, ✂, м.

Спартсмен, які плавае брасам.

|| ж. брасістка, ✂.

|| прым. брасісцкі, ✂.

брат, ✂, м.

  1. Сын у адносінах да другіх дзяцей гэтых жа бацькоў.

    • Родны б.
    • Стрыечны б.
  2. Усякі чалавек, якога яднае з тым, хто гаворыць, агульнасць радзімы, класавых інтарэсаў, становішча, умоў (высок.).

    • Браты па зброі.
  3. Форма сяброўскага звароту да мужчыны (разм.).

  4. Член рэлігійнай секты, абшчыны; манах (звычайна ў звароце).

◊

  • Ваш брат (разм.) — вы і на вас падобныя.

  • На брата (разм.) — на кожнага.

  • Свой брат (разм.) — пра чалавека аднолькавага стану, становішча.

|| памянш.-ласк. брацік, ✂ і браток, ✂.

|| прым. братні, ✂ і брацкі, ✂.

бра́тавая, ✂, ж.

Жонка брата.

братазабо́йства, ✂, н.

Забойства свайго брата, братоў (у 1 і 2 знач.).

братазабо́йца, ✂, м.; ✂, ж..

Забойца свайго брата.