Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шурпаты, ✂.

Нягладкі, з невялікімі няроўнасцямі.

  • Шурпатыя дошкі.
  • Ш. стыль (перан.).

|| наз. шурпатасць, ✂.

шурпацець, ✂ і шурпаціцца, ✂, незак.

Станавіцца шурпатым.

  • Скура шурпацее або шурпаціцца.

шурпаціць, ✂; незак.

Рабіць шурпатым.

  • Раствор шурпаціць скуру пальцаў.

шурф, ✂, м. (спец.).

Неглыбокая вертыкальная горная выпрацоўка для разведвання выкапняў, для ўзрыўных работ.

шуснуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

    • Ш. за дзверы.
    • Ш. у ложак.
  2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

    • Ш. у адхон.
    • Ш. пад лёд.
  3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

    • Шуснула чарада птушак.
  4. З сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

    • Ш. памыйную ваду ў баразну.
    • Шуснуў дождж.
  5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

    • Шуснула галінка.
  6. З сілай высыпаць.

    • Ш. лапату пяску на агонь.

шустры, ✂.

Жвавы, імклівы, рухавы; бойкі.

  • Ш. хлопчык.

|| наз. шустрасць, ✂.

шусь у знач. вык. (разм.).

Тое, што і шуснуў.

  • Свіння ш. у вароты.

шуфель, ✂, м.

Шырокая і глыбокая лапата для перасыпання сыпучых рэчываў.

  • Перакідваць збожжа шуфлямі.

|| памянш. шуфлік, ✂.

|| прым. шуфельны, ✂.

шуфляваць, ✂; незак.

Зграбаць, ссыпаць, перасыпаць і пад. шуфлем.

  • Ш. вугаль.

|| наз. шуфляванне, ✂.

шуфляда, ✂, ж.

  1. Скрынка з невысокімі сценкамі і дном, якая ўрабляецца ў ніжнюю частку шафы, у стол і служыць ёмішчам розных рэчаў.

    • Высунуць шуфляду з шафы.
  2. Збітыя ў выглядзе прамавугольніка дошкі, змешчаныя ў аконным праёме, унутры якіх замацоўваюць раму (спец.).

|| прым. шуфлядны, ✂.