шуснуць, ; зак. (разм.).

  1. Шмыгнуць, кінуцца куды-н.; хутка залезці куды-н., схавацца дзе-н.

    • Ш. за дзверы.
    • Ш. у ложак.
  2. Зваліцца адкуль-н., нечакана праваліцца куды-н.

    • Ш. у адхон.
    • Ш. пад лёд.
  3. Імкліва ўзняцца, узляцець уверх.

    • Шуснула чарада птушак.
  4. З сілай выліць што-н.; раптам паліцца, пасыпацца.

    • Ш. памыйную ваду ў баразну.
    • Шуснуў дождж.
  5. Утварыць лёгкі шум, шолах.

    • Шуснула галінка.
  6. З сілай высыпаць.

    • Ш. лапату пяску на агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)