Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыссацца, ✂; зак.

Моцна прыстаць да чаго-н. ссучы.

|| наз. прысос, ✂.

|| прым. прысосачны, ✂.

прыставіць, ✂; зак.

  1. Паставіць ушчыльную да чаго-н., прыкласці.

    • П. зэдлік к ложку.
  2. Прызначыць для догляду, нагляду пры кім-, чым-н.

    • П. варту да чаго-н.

|| незак. прыстаўляць, ✂.

|| наз. прыстаўленне, ✂.

прыстанак, ✂ і прыстанішча, ✂, н.

Месца, якое можа служыць прытулкам, часовым жыллём.

  • Знайсці сабе прыстанак (прыстанішча).

прыстань, ✂, ж.

Месца на беразе ракі, вадаёма, абсталяванае для прычальвання суднаў.

  • Паромная п.
  • Ціхая п. (таксама перан. пра спакойнае, бестурботнае жыццё).

|| прым. прыстанскі, ✂.

прыстарацца, ✂; зак.

Раздабыць, прыгатаваць што-н., звычайна з намаганнямі.

  • П. дроў.

прыстасавальнасць, ✂, ж.

П. арганізма да асяроддзя.

прыстасавальніцтва, ✂, н.

Паводзіны прыстасаванца.

|| прым. прыстасавальніцкі, ✂.

  • Прыстасавальніцкая палітыка.

прыстасаванасць, ✂, ж.

Прыгоднасць, адпаведнасць якім-н. умовам.

  • П. да жыцця.

прыстасаванец, ✂, м. (пагард.).

Чалавек, які прыстасоўваецца да абставін, утойваючы свае сапраўдныя погляды.

|| ж. прыстасаванка, ✂.

прыстасаванне, ✂, н.

  1. гл. прыстасавацца, -ць.

  2. Прадмет, любое ўстройства, пры дапамозе якога выконваецца якое-н. дзеянне, работа; увогуле — прыбор, механізм.

    • П. для заціску дэталі.
    • Фільтравальнае п.