Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

падвойны, .

Які складаецца з дзвюх аднародных частак, двайны.

  • Падвойнае дно.
  • Падвойныя вокны.

падворлік, , м.

Невялікая драпежная птушка сямейства ястрабіных, род арла.

падвуснікі, .

Валасы па вуглах губ, якія робяць вусы большымі і пышнымі.

падвучыцца, ; зак. (разм.).

Павучыцца крыху, дадаткова.

  • Табе трэба яшчэ п.

|| незак. падвучвацца, .

падвучыць, ; зак. (разм.).

  1. Навучыць крыху чаму-н. ці вывучыць крыху лепш.

    • П. слясарнай справе.
    • П. урокі.
  2. каго (што), з інф. Падгаварыць зрабіць што-н. дрэннае, заганнае.

    • П. залезці ў чужы сад.

|| незак. падвучваць, .

падвыпіць, ; зак. (разм.).

Выпіўшы крыху спіртнога, злёгку захмялець.

падвысіць, ; зак. (разм.).

  1. Падняць вышэй, зрабіць вышэйшым.

    • П. плаціну.
  2. Перавесці на больш высокую пасаду.

    • П. у званні.
  3. Павялічыць (цэны, нормы і пад.).

    • П. норму выпрацоўкі.

|| незак. падвышаць, .

|| наз. падвышэнне, .

падвязаць, ; зак.

Прывязаць, абвязаць знізу ці прывязаць, каб не апускалася.

  • П. мазніцу пад калёсы.
  • П. панчохі.
  • П. памідоры.

|| незак. падвязваць, .

|| наз. падвязванне, .

падвязка, , ж.

Тасьма, рызінка для падвязвання панчох.

|| прым. падвязачны, .

падвялы, .

Які падвяў.

  • Падвялая трава.