Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прымоўклы, ✂.

Які прымоўк, прыціхлы.

  • Прымоўклыя вуліцы.

прымоўкнуць, ✂; зак. (разм.).

Прыціхнуць, замоўкнуць.

  • Птушкі прымоўклі.

прымочка, ✂, ж.

Лекавая вадкасць, якой змочваюць вату, марлю для прыкладвання да хворага месца.

  • П. да вачэй.

прымудрыцца, ✂; зак.

Злаўчыцца, змагчы зрабіць што-н.

  • Як ты прымудрыўся туды залезці?

прымула, ✂, ж.

Невялікая дэкаратыўная і дзікарослая травяністая расліна з трубчастымі кветкамі, першацвет.

прымураваць, ✂; зак.

Прыбудаваць што-н. з каменю, цэглы.

прымурак, ✂, м.

Выступ печы, на якім можна сядзець ці ставіць што-н.

|| прым. прымурачны, ✂.

прымус, ✂, м.

Прыбор для награвання і прыгатавання ежы, з помпай, якая падае гаручае (газу) у гарэлку.

  • Шыпеў п. на кухні.

|| прым. прымусны, ✂.

прымусам, прысл.

Сілай, прымушэннем.

  • П. даставіць на лячэнне наркамана.

прымусіць, ✂; зак.

Абавязаць, патрэбаваць зрабіць што-н.

  • Ніхто мяне не прымусіць ехаць туды.

|| незак. прымушаць, ✂.

|| наз. прымус, ✂ і прымушэнне, ✂.