Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праява, , ж.

  1. Незвычайнае здарэнне.

    • Што за п.!
  2. З’ява, праяўленне.

    • Праявы жыцця.

праявачны, , (спец.).

Які служыць для праяўлення фота- і кінаплёнкі.

  • Праявачная машына.

праявіцель, , м. (спец.).

Хімічны састаў для праяўлення фатаграфічных пласцінак, плёнак, здымкаў.

праявіцца, ; зак.

  1. Выявіцца, стаць відавочным (пра якасці, уласцівасці).

    • У дзяўчынкі праявіліся музычныя здольнасці.
  2. Стаць бачным пасля хімічнай апрацоўкі (пра адбітак на фатаграфічнай пласцінцы, плёнцы; спец.).

|| незак. праяўляцца, .

|| наз. праяўленне, .

праявіць, ; зак.

  1. Робячы што-н., выявіць наяўнасць якіх-н. якасцей, уласцівасцей.

    • П. назіральнасць.
    • П. клопат.
    • П. сябе (выявіць свае магчымасці).
  2. Апрацаваўшы хімічна, зрабіць бачным адлюстраванне сфатаграфаванага прадмета (спец.).

    • П. плёнку.

|| незак. праяўляць, .

|| наз. праяўленне, .

праязны, .

Які дае права на праезд.

  • Праязныя дакументы.
  • П. білет.

праяснелы, .

Які праяснеў, стаў выразным, ясным.

  • Праяснелае неба.
  • Праяснелыя думкі.

праяснець, ; зак.

  1. Стаць ясным, чыстым ад хмар.

    • Неба праяснела.
    • К вечару праяснела (безас.; распагодзілася).
  2. Стаць асэнсаваным, ясным ці спакойным.

    • Думкі праяснелі.
    • Твары людзей праяснелі.

|| наз. праясненне, .

праясніцца, ; зак.

  1. Стаць ясным, праяснець.

    • Неба праяснілася.
    • Думкі праясніліся.
  2. Стаць свабодным ад няяснасцей.

    • Справа праяснілася.

|| незак. праясняцца, .

|| наз. праясненне, .

проба1, , ж.

  1. Выпрабаванне, праверка.

    • П. механізма.
    • П. галасоў.
    • П. агнём.
  2. Частка матэрыялу, ежы, узятая для праверкі, вызначэння якасці.

    • Узяць на пробу.

|| прым. пробны, .