Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

штрых, , м.

  1. Тонкая рыса, лінія.

    • Штрых на планшэце.
  2. перан. Характэрны момант, дэталь, падрабязнасць.

    • Штрыхі з біяграфіі.

штрыхаваць, ; незак.

Наносіць штрыхі (у 1 знач.) на што-н.

  • Ш. карту.

|| зак. заштрыхаваць, .

|| наз. штрыхоўка, і штрыхаванне, .

штрыхавы, .

Выкананы штрыхамі.

  • Ш. малюнак.

штрэйкбрэхер, , м.

Чалавек, які ў час забастоўкі, здраджвае інтарэсам забастоўшчыкаў.

|| прым. штрэйкбрэхерскі, .

штрэйкбрэхерства, , н.

Дзеянні штрэйкбрэхераў, накіраваныя на зрыў забастоўкі.

штрэк, , м.

Гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.

|| прым. штрэкавы, .

штудзіраваць, ; незак. (кніжн.).

Настойліва, старанна вывучаць.

  • Ш. фізіку.

|| зак. праштудзіраваць, .

|| наз. штудзіраванне, .

штука, , ж.

  1. Прадмет, які ўяўляе сабой нешта цэлае.

    • Ш. сукна, палатна (тканіна ў кавалку).
  2. Асобны прадмет з шэрага аднародных.

    • Некалькі штук яблыкаў.
  3. Наогул пра рэч, прадмет, якую-н. з’яву ці чалавека (разм. м. або неадабр.).

    • Набыты вопыт гэта добрая ш.
    • Адразу відаць, што ён за ш.
  4. перан. Незвычайны ўчынак, выхадка, выдумка (разм.).

    • Кінь свае каварныя штукі!
    • Вось дык ш.!

|| памянш. штучка, .

штукаваць, ; незак.

  1. Забіваючы, закладаючы, закрываць наглуха.

    • Ш. прабоіны.
  2. Цыраваць, сшываць нябачным швом (спец.).

    • Ш. шоўк.
  3. перан. і без дапаўнення. Выдумляць, майстраваць, вынаходзіць.

    • Што ты тут узяўся ш.?

|| зак. заштукаваць, .

|| наз. штукоўка, і штукаванне, .

штукар, , м.

  1. Артыст, які паказвае фокусы.

  2. Той, хто вырабляе штукі (у 4 знач.), выдумшчык, жартаўнік.

|| ж. штукарка, .

|| прым. штукарскі, .