Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прафанацыя, , ж. (кніжн.).

Скажэнне чаго-н. невуцкім, зняважлівым абыходжаннем, адносінамі; апашленне.

  • П. навукі.

прафесар, , м.

Вышэйшае вучонае званне выкладчыка вышэйшых навучальных устаноў, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. прафесарскі, .

прафесарская, , ж.

Пакой для прафесараў і выкладчыкаў у вышэйшай навучальнай установе.

прафесарстваваць, ; незак. (кніжн.).

Быць прафесарам, займаць пасаду прафесара.

|| наз. прафесарства, .

прафесійны, .

  1. гл. прафесія.

  2. Які займаецца чым-н. як прафесіяй, а таксама які з’яўляецца прафесіяй.

    • П. рэвалюцыянер.
    • П. бокс.
  3. Такі, што цалкам адпавядае патрабаванням дадзенай вытворчасці, дадзенай галіны дзейнасці.

    • Зроблена зусім прафесійна (прысл.).

|| наз. прафесійнасць, .

прафесія, , ж.

Асноўны род заняткаў, працоўнай дзейнасці, што служыць крыніцай існавання.

  • Па прафесіі інжынер-электрык.
  • Вытворчыя прафесіі.

  • Вольная прафесія — прафесія творчых работнікаў, якія жывуць на ганарары.

прафесіянал, , м.

Чалавек, які займаецца чым-н. як прафесіяй (у адрозненне ад аматара).

  • Аўтамабіліст-п.
  • Фатограф-п.

|| ж. прафесіяналка, .

прафесура, , ж.

  1. Пасада прафесара (кніжн.).

    • Атрымаць прафесуру.
  2. зб. Прафесары.

прафілакторый, , м. (спец.).

Прафілактычная або лячэбна-прафілактычная ўстанова.

  • Заводскі п.

прафілактыка, , ж.

Сукупнасць папераджальных мерапрыемстваў (у медыцыне, тэхніцы і іншых галінах).

  • П. грыпу.

|| прым. прафілактычны, .

  • П. агляд машын.