закладная, ✂, ж. (уст.).
Дакумент аб закладзе маёмасці.
закладчык, ✂, м. (уст.).
Асоба, якая здае ў заклад рэчы, маёмасць.
|| ж. закладчыца, ✂.
|| прым. закладчыцкі, ✂.
заклапаціць, ✂; зак.
Прычыніць клопат.
|| незак. заклапочваць, ✂.
заклапочаны, ✂.
Ахоплены клопатам, турботай, які выражае клопат, турботу.
- Заклапочаная жанчына.
- З. выгляд.
- Заклапочана (прысл.) пазіраць па баках.
|| наз. заклапочанасць, ✂.
закласці, ✂; зак.
-
Пакласці што-н. за што-н. або змясціць куды-н. з пэўнай мэтай.
- З. рукі за спіну.
- З. набой у стрэльбу.
-
Заняць, запоўніць прастору чым-н.
- З. стол кнігамі.
- З. прабоіну ў сцяне цэглай.
-
Паклаўшы аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.
- З. фундамент дома.
- З. сад.
- З. асновы выхавання дзіцяці (перан.).
-
Пакласці, змясціць для захавання (спец.).
- З. дзесяць ям сіласу на зіму.
-
Уставіць што-н. паміж чым-н., у што-н., каб адзначыць.
- З. патрэбнае месца ў кнізе закладкай.
-
Аддаць у заклад (у 1 знач.).
-
безас. Пра хваравітае адчуванне цяжару ў грудзях, носе, вушах (разм.).
- Заклала вушы.
- Грудзі заклала.
|| незак. закладаць, ✂ і закладваць, ✂.
|| наз. закладанне, ✂, закладванне, ✂ і закладка, ✂.
закласціся, ✂; зак. (разм.).
Пайсці ў заклад, паспрачацца на што-н.
- Я магу з., што ён гэта зрабіў ненаўмысна.
|| незак. закладацца, ✂ і закладвацца, ✂.
заклеіць, ✂; зак.
Закрыць, змацаваць чым-н. клейкім.
- З. канверт.
- З. вокны на зіму.
- З. ранку пластырам.
|| незак. заклейваць, ✂.
|| наз. заклейванне, ✂ і заклейка, ✂.