закласці, ​; зак.

  1. Пакласці што-н. за што-н. або змясціць куды-н. з пэўнай мэтай.

    • З. рукі за спіну.
    • З. набой у стрэльбу.
  2. Заняць, запоўніць прастору чым-н.

    • З. стол кнігамі.
    • З. прабоіну ў сцяне цэглай.
  3. Паклаўшы аснову, пачаць будаўніцтва чаго-н.

    • З. фундамент дома.
    • З. сад.
    • З. асновы выхавання дзіцяці (перан.).
  4. Пакласці, змясціць для захавання (спец.).

    • З. дзесяць ям сіласу на зіму.
  5. Уставіць што-н. паміж чым-н., у што-н., каб адзначыць.

    • З. патрэбнае месца ў кнізе закладкай.
  6. Аддаць у заклад (у 1 знач.).

    • З. гадзіннік.
  7. безас. Пра хваравітае адчуванне цяжару ў грудзях, носе, вушах (разм.).

    • Заклала вушы.
    • Грудзі заклала.

|| незак. закладаць, ✂ і закладваць, ✂.

|| наз. закладанне, ✂, закладванне, ✂ і закладка, ✂.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)