Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фарсун, ✂, м. (разм.).

Той, хто любіць фарсіць.

|| ж. фарсуха, ✂.

фарсунка, ✂, ж. (спец.).

Прыбор для распыльвання якіх-н. вадкасцей або парашкападобнага паліва ў топках паравых катлоў, цыліндрах рухавікоў.

  • Ф. паравоза.

|| прым. фарсуначны, ✂.

фартуна, ✂, ж. (кніжн.).

Лёс, удача, шчаслівы выпадак.

  • Ф. мне спадарожнічае.

фартух, ✂, м.

  1. Пэўнага крою жаночая адзежа, якую надзяваюць спераду на сукенку, спадніцу, каб засцерагчы іх ад забруджвання; пярэднік.

  2. Чахол, рознага роду покрыўка (спец.).

|| памянш. фартушок, ✂.

|| прым. фартуховы, ✂.

фартысіма, прысл. (спец.).

Яшчэ мацней і больш гучна, чым фортэ.

  • Іграць ф.

фартыфікацыя, ✂, ж.

  1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння.

  2. Ваенна-інжынерныя збудаванні.

    • Палявая ф.

|| прым. фартыфікацыйны, ✂.

фартэпіяна, нескл., н.

Клавішны струнны музычны інструмент (раяль і піяніна).

  • Іграць на ф.

|| прым. фартэпіянны, ✂.

фарфор, ✂, м.

  1. Мінеральная маса з высакаякасных гатункаў белай гліны.

    • Кубачкі з фарфору.
  2. зб. Вырабы, посуд з такой масы.

    • Выстаўка фарфору 19 ст.

|| прым. фарфоравы, ✂.

фарцоўшчык, ✂, м. (разм.).

Той, хто займаецца спекуляцыяй рэчамі, звычайна перакупленымі ў чужаземцаў.

|| ж. фарцоўшчыца, ✂.

|| прым. фарцоўшчыцкі, ✂.

фарш, ✂, м.

  1. Здробненае мяса для прыгатавання розных відаў ежы.

    • Курыны ф.
  2. Мясная або любая іншая здробленая начынка для страў.

    • Грыбны ф.

|| прым. фаршавы, ✂.