Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохрадкоўе, ✂, н.

Страфа з трох радкоў.

трохрадны, ✂.

  1. З трыма радамі клавішаў (пра гармонік).

  2. Размешчаны трыма радамі, у тры рады.

    • Трохраднае шво.
  3. Прызначаны для высеву насення трыма радамі.

    • Трохрадная сеялка.

трохразовы, ✂.

Які паўтараецца тры разы.

  • Т. напамін.

трохрублёвы, ✂.

  1. Вартасцю ў тры рублі.

  2. Коштам у тры рублі.

трохсерыйны, ✂.

Які складаецца з трох серый.

  • Т. фільм.

трохскладовы, ✂.

Які ў сваёй структуры мае тры склады.

  • Трохскладовае слова.

трохсотгадовы, ✂.

  1. гл. трохсотгоддзе.

  2. Які праіснаваў 300 год.

трохсотгоддзе, ✂, н.

  1. Прамежак часу тэрмінам у 300 год.

  2. чаго. Гадавіна чаго-н., што адбылося 300 год таму назад.

|| прым. трохсотгадовы, ✂.

трохстволка, ✂, ж.

Трохствольная паляўнічая стрэльба.

трохствольны, ✂.

З трыма стваламі.

  • Трохствольнае ружжо.