Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клейкавіна, ✂, ж.

Бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні пшаніцы.

|| прым. клейкавінны, ✂.

клейкі, ✂.

Які склейвае, клеіцца; ліпкі.

  • К. лісток.
  • Клейкая папера для мух.
  • Клейкія рукі.

|| наз. клейкасць, ✂.

клеймаваць, ✂; незак.

  1. Ставіць кляймо на каго-, што-н.

    • К. жывёлу.
    • К. тканіну.
  2. перан. Сурова асуджаць; ганьбіць.

    • К. падпальшчыкаў вайны.

|| зак. заклеймаваць, ✂.

|| наз. клеймаванне, ✂.

клейстар, ✂, м.

Клей з мукі або крухмалу.

  • Зварыць к.

|| прым. клейстарны, ✂.

клекатаць, ✂; незак.

  1. Ствараць клёкат, крычаць падобна некаторым птушкам.

    • На ліпе клякоча бусел.
  2. Бурліць, шумна кіпець.

    • У трубах клекатала вада.
  3. Бурна праяўляцца (пра пачуцці).

    • На душы ў яго клекаталі гнеў і абурэнне (перан.).

|| наз. клекатанне, ✂.

кленічы, ✂, н. (разм.).

Праклёны.

кленчыць, ✂; незак.

  1. Станавіцца на калені.

  2. перан. Настойліва прасіць, выпрошваць што-н.

    • К. грошай у каго-н.

|| зак. укленчыць, ✂ і выкленчыць, ✂.

  • Укленчыць перад абразамі.
  • Выкленчыць у маці грошай.

|| наз. кленчанне, ✂.

клептаман, ✂, м. (спец.).

Чалавек, які хварэе на клептаманію.

|| ж. клептаманка, ✂.

клептаманія, ✂, ж. (спец.).

Псіхічнае захворванне, якое заключаецца ў неадольным імкненні да крадзяжу.

клерк, ✂, м.

Канторскі служачы ў некаторых краінах.