Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жырандоль, ✂, ж.

  1. Фігурны падсвечнік для некалькіх свечак.

  2. Фантан з некалькімі струменямі.

жырафа, ✂, ж.

Афрыканская жвачная жывёліна з вельмі доўгай шыяй і доўгімі нагамі.

|| прым. жырафавы, ✂.

жыроўка, ✂, ж. (разм.).

Дакумент, па якім робіцца аплата, разлік за карыстанне чым-н.

|| прым. жыровачны, ✂.

жыта, ✂, н.

  1. Аднагадовая расліна сямейства злакавых, зерне якой ідзе на выпечку хлеба.

    • Ж. красуе.
  2. Зерне гэтай расліны.

    • Ссыпаць ж. ў мяшкі.

|| памянш. жытцо, ✂.

|| прым. жытні, ✂ і жытнёвы, ✂.

жытніца, ✂, ж.

Багатая хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці.

жытнішча, ✂, н.

  1. Поле, з якога сабралі жыта або на якім папярэдняй культурай было жыта.

  2. Іржышча на жытнім полі.

    • Зямля шчацінілася леташнім жытнішчам.

жытняк, ✂, м.

Шматгадовая кармавая травяністая расліна сямейства злакавых.

  • Ж. разросся на палетках.

|| прым. жытняковы, ✂.

жыўленне, ✂, н.

  1. Засваенне арганізмам пажыўных рэчываў, неабходных для існавання.

  2. Харчаванне, характар і якасць ежы, якой жывіцца арганізм.

жыўнасць, ✂, ж., зб. (разм.).

Усякія дробныя жывыя істоты, а таксама дробная свойская жывёла.

  • Хатняя ж.: куры, парасяты, козы і трусы.

жыўцом, прысл. (разм.).

  1. У жывым стане, жывым.

    • Узяць ваўка ж.
  2. Сілай, жывасілам.

    • Вырваць дрэўца ж.

◊

  • Жыўцом з’есці (праглынуць) (разм.) — настырна дапякаць, каб пазбавіцца ад каго-н.