Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бязда́рны, ✂.

Які не мае таленту, здольнасцей.

  • Б. паэт.

|| наз. бяздарнасць, ✂.

бяздзе́йнасць, ✂, ж.

Адсутнасць дзейнасці; пасіўнасць.

  • Нельга мірыцца з бяздзейнасцю.

бяздзе́йнікавы, ✂.

У граматыцы: сказ, які не мае ў сваім саставе дзейніка.

бяздзе́йнічаць, ✂; незак.

Нічога не рабіць.

  • Яна цэлымі днямі бяздзейнічае.

бяздзе́йны, ✂.

  1. Які не праяўляе дзейнасці, недастаткова энергічны, пасіўны.

    • Бяздзейная натура.
  2. Нічым не заняты, гультайскі.

    • Бяздзейнае баўленне часу.

бяздзе́тны, ✂.

Які не мае сваіх дзяцей.

  • Бяздзетная жанчына.

|| наз. бяздзетнасць, ✂.

бяздо́глядны, ✂.

Які расце, жыве без догляду.

  • Б. сад.
  • Бяздогляднае маленства.

бяздо́жджыца, ✂, ж. (разм.).

Летняя пара, калі няма дажджоў; сухмень.

  • Цэлы месяц стаяла б.

бяздо́казны, ✂.

Не падмацаваны доказамі.

  • Бяздоказнае абвінавачанне.

|| наз. бяздоказнасць, ✂.

бяздо́льны, ✂.

Які не мае шчаслівай долі, няшчасны.

  • Б. люд.

|| наз. бяздольнасць, ✂.