Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бранзаве́ць, ✂; незак.

Свяціцца, зіхацець колерам бронзы.

бранзале́т, ✂, м. і (разм.) бранзале́тка, ✂, ж.

Упрыгожанне ў выглядзе вялікага кольца з металаў, косці і пад., якое носяць на руцэ вышэй кісці.

брані́раваць​1, ✂; зак. і незак.

Замацаваць (замацоўваць) каго-, што-н. за кім-, чым-н.

  • Б. білет на самалёт.

|| зак. забраніраваць, ✂.

|| наз. браніраванне, ✂.

бранірава́ць​2, ✂; зак. і незак.

Пакрыць (-ываць) бранёю (у 2 знач.).

|| зак. забраніраваць, ✂.

|| наз. браніраванне, ✂.

бранхі́т, ✂, м.

Запаленне слізістай абалонкі бронхаў.

  • Востры б.
  • Хранічны б.

|| прым. бранхітны, ✂.

браня́, ✂, ж.

  1. У старадаўнасці: засцерагальнае металічнае адзенне воіна (панцыр, латы, кальчуга).

  2. Стальная абшыўка танка, баявога карабля, бронецягніка.

бранябо́йны, ✂.

Які прабівае браню.

  • Б. снарад.

бранябо́йшчык, ✂, м.

Стралок, узброены бранябойным ружжом.

браняві́к, ✂, м.

Тое, што і бронемашына.

бранявы́, ✂.

  1. Пакрыты бранёю.

    • Б. аўтамабіль.
  2. Які з’яўляецца бранёю.

    • Бранявыя пліты.