Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапхнуць, ✂; зак.

Прасунуць штуршком.

  • П. корак у бутэльку.

|| незак. прапіхаць, ✂ і прапіхваць, ✂.

прапыліцца, ✂; зак.

Набрацца пылу, запыліцца.

  • Шапка прапылілася.

прапыліць, ✂; зак.

  1. Напоўніць пылам.

  2. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу (разм.).

    • Па вуліцы прапыліў статак.

прапытаць, ✂; зак.

Тое, што і праведаць (у 2 знач.).

|| незак. прапытваць, ✂.

прапясочыць, ✂; зак. (разм.).

Моцна прабраць, вынесці вымову за што-н.

  • П. на сходзе за безгаспадарчасць.

|| незак. прапясочваць, ✂.

прапячы, ✂; зак.

  1. Даць спячыся да поўнай гатоўнасці.

    • П. мяса.
  2. Прапаліць чым-н. моцна нагрэтым.

    • П. дзірку ў дошцы.
  3. Правесці які-н. час, пекучы што-н.

    • Усю ноч прапяклі хлеб.

|| незак. прапякаць, ✂.

прапячыся, ✂; зак.

Спячыся да гатоўнасці.

  • Пірог добра прапёкся.

|| незак. прапякацца, ✂.

прараб, ✂, м.

Непасрэдны кіраўнік на будаўніцтве чаго-н.

|| прым. прарабскі, ✂.

прарабіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць адтуліну ў чым-н.

    • П. ход у плоце.
  2. Выканаць, зрабіць.

    • П. вялікую работу.
  3. Тое, што і прапрацаваць (у 1 знач.).

    • П. усё жыццё на заводзе.

|| незак. прарабляць, ✂.

праразны, ✂.

  1. гл. прарэзаць.

  2. Ушыты ў прарэз.

    • Праразныя кішэні.