Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамераць, ✂; зак.

Вымераць, зрабіць вымярэнне чаго-н.

  • П. глыбіню возера.

|| незак. прамяраць, ✂ і прамерваць, ✂.

|| наз. прамерванне, ✂ і прамер, ✂.

|| прым. прамерны, ✂.

прамерзнуць, ✂; зак.

  1. Моцна змерзнуць ад холаду, адубець.

    • Ён вельмі прамёрз у дарозе.
  2. Змерзнуць, зледзянець наскрозь.

    • Сажалка прамерзла да дна.

|| незак. прамярзаць, ✂.

|| наз. прамярзанне, ✂.

прамесці, ✂; зак.

Вымесці, падмесці на ўсім працягу чаго-н.

  • П. дарожку.

|| незак. прамятаць, ✂.

прамёрзлы, ✂ і прамерзлы, ✂.

  1. Які прамёрз.

    • Яны вярнуліся з дарогі галодныя і прамёрзлыя (-мерзлыя).
  2. Замёрзлы, зледзянелы наскрозь.

    • Глыбока прамёрзлая (-мерзлая) зямля.

прамільгнуць, ✂; зак.

  1. Паказацца і хутка знікнуць.

    • Поезд прамільгнуў маланкай.
    • У яго словах прамільгнула іронія (перан.).
  2. Вельмі хутка прайсці, прамінуць (пра час).

    • Месяц часу незаўважна прамільгнуў.

прамінуць, ✂; зак.

  1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

    • П. вёску.
  2. Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

    • Прамінуў яшчэ адзін дзень.
  3. Зрабіць пропуск у чым-н.

    • П. радок.
  4. перан. Прапусціць, абысці.

    • Яго прозвішча выпадкова прамінулі.
    • Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. прамінаць, ✂.

прамова​1, ✂, ж.

Публічнае выступленне.

  • Выступіць з прамовай.
  • Віншавальная прамова.

прамова​2, ✂, ж.

Незасведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная параўнальна-гістарычным метадам старажытная мова-аснова, з якой пазней узніклі мовы, што адносяцца да дадзенай сям’і (напр. праславянская мова ў адносінах да беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай і інш.).

прамовіць, ✂; зак.

Сказаць, вымавіць.

  • Не п. ні слова.

|| незак. прамаўляць, ✂.

прамоклы, ✂.

Насычаны вільгаццю; мокры ад дажджу, сырасці.

  • Прамоклае паліто.

|| наз. прамокласць, ✂.