Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прама...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) з прамым (у 1 знач.), напр. прамабортны, прамадзюбы, прамазубы, прамакрылы;
  • 2) прамы (у 1 знач.), напр. прамаезджы, прамаідучы, праманакіраваны, прамарослы.

прамавугольнік, , м.

Прамавугольны чатырохвугольнік.

прамавугольны, .

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы.

прамазаць, ; зак.

Змазаць, намазаць усюды, старанна.

  • П. усе часткі машыны.

|| незак. прамазваць, .

прамакальны, :

  • прамакальная папера — папера, якая ўбірае ў сябе вільгаць і ўжыв. для высушвання напісанага чарнілам.

прамакатка, , ж. (разм.).

Прамакальная папера.

прамакаць, ; незак.

  1. гл. прамокнуць.

  2. Прапускаць цераз сябе вільгаць, сырасць.

    • Прарызінены плашч не прамакае.

прамакнуць, ; зак.

Высушыць (напісанае чарнілам) спецыяльнай мяккай паперай, якая лёгка ўбірае ў сябе вільгаць.

|| незак. прамакаць, .

|| наз. прамаканне, .

прамалінейны, .

  1. Які размешчаны, ідзе па прамой лініі.

    • П. рух.
  2. перан. Шчыры і прамы, але пазбаўлены неабходнай гібкасці, аднабаковы.

    • П. чалавек.
    • П. адказ.
    • Дзейнічаць прамалінейна (прысл.).

|| наз. прамалінейнасць, .

прамаргаць, ; зак. (разм.).

Празяваць, упусціць.

  • П. выгадны выпадак.