Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пракуратура, ✂, ж.

  1. Дзяржаўны орган, які наглядае за выкананнем законаў і законнасці і прыцягвае да адказнасці тых, хто ўчыняе злачынствы.

  2. зб. Работнікі пракурорскага нагляду.

пракуродымець, ✂; зак.

Насыціцца куродымам, дымам.

  • Сцены пракуродымелі.

пракуродыміцца, ✂; зак.

Тое, што і пракуродымець.

  • Хата пракуродымілася.

|| незак. пракурадымлівацца, ✂.

пракуродыміць, ✂; зак.

Насыціць куродымам, дымам.

  • П. пакой.

|| незак. пракуродымліваць, ✂.

пракурор, ✂, м.

  1. Асоба, якая ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за дакладным выкананнем законаў.

    • П. раёна.
  2. Дзяржаўны абвінаваўца на судзе.

|| прым. пракурорскі, ✂.

  • П. нагляд.

пракурыцца, ✂; зак. (разм.).

Насыціцца дымам ад курэння.

  • Лёгкія пракурыліся.

|| незак. пракурвацца, ✂.

пракурыць, ✂; зак.

  1. Насыціць тытунёвым дымам.

    • П. хату.
  2. Зрасходаваць на курэнне.

    • П. многа грошай.
  3. Правесці які-н. час курачы.

    • Усю ноч пракурыў.

|| незак. пракурваць, ✂.

пракус, ✂, м.

Рана ад укусу, пракушанае месца.

  • Глыбокі п.

пракусаць, ✂; незак.

Пракусіць у многіх месцах.

пракусіць, ✂; зак.

Кусаючы, праткнуць наскрозь.

  • П. губу да крыві.

|| незак. пракусваць, ✂.