Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадуха, ✂, ж. (разм.).

  1. Адтуліна для выхаду паветра.

    • П. ў склепе.
  2. Тое, што дае выхад пачуццям, імкненням і пад.

    • Працуеш як вол, а прадухі ніякай.

прадухіліць, ✂; зак.

Загадзя ліквідаваць, устараніць.

  • П. бяду.

|| незак. прадухіляць, ✂.

|| наз. прадухіленне, ✂.

прадушына, ✂, ж.

Тое, што і прадуха.

прадушыцца​1, ✂; зак.

Прагнуцца, праламацца пад цяжарам чаго-н.

  • Чамадан прадушыўся.

|| незак. прадушвацца, ✂.

прадушыцца​2, ✂; зак. (разм.).

Прасякнуцца якім-н. пахам.

  • Прадушыўся табакай аж сам сабе нялюбы.

прадушыць​1, ✂; зак.

Моцна націснуўшы, прагнуць, праламаць.

  • П. шкло.
  • П. крэсла.

|| незак. прадушваць, ✂.

прадушыць​2, ✂; зак. (разм.).

Насыціць чым-н. пахучым.

  • П. пакой духамі.

прадчуванне, ✂, н.

Чаканне чаго-н., што павінна адбыцца, або чаго-н. невядомага.

  • Некаторыя людзі вераць прадчуванням.

прадчуваць, ✂; незак.

Загадзя адчуваць, мець прадчуванне чаго-н.

  • П. прыход смерці.

прадыхацца, ✂; зак.

Перавесці дыханне, аддыхацца.

  • Дайце чалавеку п.