Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадрашыць, ; зак.

Рашыць наперад.

  • П. пытанне.

|| незак. прадрашаць, .

прадрукаваць, ; зак.

Правесці які-н. час друкуючы.

  • Давялося п. дзве гадзіны.

прадставіцца, ; зак.

  1. каму і без дапаўнення. Назваць сябе, знаёмячыся.

    • П. прысутным.
  2. Уявіцца, паказацца.

    • Яго словы прадставіліся цяпер у іншым святле.
  3. Узнікнуць, надарыцца.

    • Прадставіўся зручны выпадак.

|| незак. прадстаўляцца, .

|| наз. прадстаўленне, .

прадставіць, ; зак.

  1. каго-што каму. Даставіць, паказаць, прад’явіць.

    • П. дакументы.
    • П. доказы.
  2. каго (што) каму. Пазнаёміць з кім-н.

    • П. новага выкладчыка педагагічнаму савету.
  3. каго (што) да чаго. Прызнаўшы дастойным чаго-н., хадайнічаць аб чым-н. (аб павышэнні, узнагародзе і пад.).

    • П. да ўзнагароды.

|| незак. прадстаўляць, .

|| наз. прадстаўленне, .

прадстаўленне, , н.

  1. гл. прадставіцца, -ць.

  2. Пісьмовая заява з прапановай аб чым-н. (афіц.).

    • П. аб пераводзе на новую пасаду.

прадстаўлены, .

Які мае прадстаўнікоў (у 1 знач.) дзе-н.

  • На форуме прадстаўлены многія краіны.

прадстаўляць, ; незак.

  1. гл. прадставіць.

  2. Дзейнічаць па чыйму-н. даручэнню, быць чыім-н. прадстаўніком.

    • П. інтарэсы працоўных.

прадстаўнік, , м.

  1. Асоба, якая прадстаўляе (у 2 знач.) чые-н. інтарэсы, адлюстроўвае чые-н. погляды.

    • П. адміністрацыі.
    • Дыпламатычны л.
  2. Чалавек, які прадстаўляе ў сваёй асобе які-н. разрад, групу людзей ці якую-н. галіну дзейнасці, выразнік чыіх-н. інтарэсаў.

    • Прадстаўнікі старэйшага пакалення вучоных.
  3. Тыповы ўзор таго або іншага разраду істот, прадметаў.

    • П. мясцовай флоры.

|| ж. прадстаўніца, .

|| прым. прадстаўніцкі, .

прадстаўніцтва, , н.

  1. Выкананне абавязкаў прадстаўніка (у 1 знач.; кніжн.).

    • П. чыіх-н. інтарэсаў.
  2. Ўстанова, якая абараняе інтарэсы.

    • Гандлёвае п.
  3. Права, парадак выбару прадстаўнікоў у якія-н. органы (кніжн.).

    • Народнае п.

прадстаўнічы, .

  1. Выбарны, заснаваны на прадстаўніцтве (у 3 знач.).

    • П. сход.
    • П. орган.
  2. Які добра адлюстроўвае чые-н. інтарэсы, аўтарытэтны.

    • Недастаткова прадстаўнічая камісія.