Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прадпрыемец, , м.

Тое, што і прадпрымальнік.

|| прым. прадпрыемніцкі, .

прадпрыемлівы, .

Тое, што і прадпрымальны.

|| наз. прадпрыемлівасць, .

прадпрыемства, , н.

  1. Вытворчая ці гандлёвая ўстанова.

    • Прадпрыемствы горада.
  2. Задуманая кім-н. камерцыйная справа.

    • Цікавае і выгаднае п.

прадпрымальнік, , м.

Уласнік, які валодае прадпрыемствам; той, хто бярэцца за арганізацыю якой-н. справы, што прыносіць прыбытак.

  • Буйны п.

|| ж. прадпрымальніца, .

|| прым. прадпрымальніцкі, .

прадпрымальны, .

Які ўмее арганізаваць, зрабіць што-н. у патрэбны момант, знаходлівы і практычны.

  • П. чалавек.

|| наз. прадпрымальнасць, .

прадракальнік, , м. (кніжн.).

Той, хто прадракае, прадказвае што-н. наперад.

|| ж. прадракальніца, .

прадраканне, , н. (кніжн.).

  1. гл. прадрачы.

  2. Прадказанне, прароцтва, тое, што прадракаюць.

    • Прадраканні не заўсёды збываюцца.

прадрацца, ; зак.

  1. Прадзіравіцца, знасіцца да дзірак.

    • Шкарпэткі прадраліся.
  2. Прабрацца з цяжкасцю, прабіцца праз што-н.

    • П. праз гушчар.

|| незак. прадзірацца, .

прадраць, ; зак.

  1. Прадзіравіць, знасіць да дзірак.

    • П. рукавы на локцях.
  2. Прарваць чым-н. вострым.

    • П. страху.

  • Вочы прадраць (разм. неадабр.) — прачнуцца.

|| незак. прадзіраць, .

прадрачы, ; зак. (кніжн.).

Наперад прадказаць тое, што будзе, адбудзецца.

|| незак. прадракаць, .