Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прагорклы, .

Які стаў горкім на смак у выніку псавання.

  • П. тлушч.

|| наз. прагоркласць, .

праграма, , ж.

  1. План дзейнасці, работ і пад.

    • П. развіцця прамысловасці.
    • Сацыяльная п.
  2. Выклад зместу і мэты дзейнасці палітычнай партыі, арганізацыі ці асобнага дзеяча.

    • П. навуковай канферэнцыі.
  3. Кароткі выклад зместу вучэбнага прадмета.

    • П. па хіміі.
  4. Змест тэатральных, канцэртных, цыркавых прадстаўленняў, радыё- і тэлеперадач, а таксама лісток з пералікам выконваемых нумароў, выступленняў, перадач і пад.

    • П. радыёперадач.
  5. Апісанне алгарытму рашэння задачы на мове ЭВМ (спец.).

|| прым. праграмны, .

праграміраванне, , н. (спец.).

  1. гл. праграміраваць.

  2. Частка прыкладной матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, якая распрацоўвае метады складання праграм.

праграміраваць, ; незак. (спец.).

Складаць і запісваць спецыяльным кодам праграму для ЭВМ.

|| зак. запраграміраваць, .

|| наз. праграміраванне, .

праграміст, , м.

Спецыяліст па праграміраванню.

|| ж. праграмістка, .

прагрызці, ; зак.

Грызучы, зрабіць дзірку ў чым-н.

  • Мыш прагрызла дзірку.

|| незак. прагрызаць, .

прагрэбці, ; зак.

Разграбаючы што-н., зрабіць праход (звычайна на вузкай прасторы).

  • П. дарожку.

|| незак. праграбаць, .

прагрэс, , м.

Паступальны рух наперад, паляпшэнне ў працэсе развіцця; проціл. рэгрэс.

  • П. навукі і тэхнікі.
  • Ісці па шляху прагрэсу.

прагрэсіраваць, ; незак.

  1. Паступова ўзмацняцца, павялічвацца.

    • Хвароба прагрэсіруе.
  2. Рухацца наперад па шляху прагрэсу.

    • Навука прагрэсіруе.
  3. у чым і без дапаўнення. Паляпшаць сваё майстэрства ў якой-н. галіне, свае веды і пад., удасканальвацца.

    • Юны спартсмен прагрэсіруе.

|| наз. прагрэсіраванне, .

прагрэсіўка, , ж. (разм.).

Здзельная зарплата за звышпланавую прадукцыю, якая налічваецца па прагрэсіўна ўзрастаючых расцэнках.