Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

правярнуць, ; зак. (разм.).

Ажыццявіць, зрабіць спрытна і хутка.

  • П. справу.
  • П. пытанне.

прага, , ж.

  1. Жаданне, патрэбнасць піць, смага.

    • П. піць.
  2. перан., чаго і да чаго. Моцнае, палкае жаданне чаго-н. (высок.).

    • П. да ведаў.

прагабляваць, ; зак.

  1. Выгабляваць усю паверхню чаго-н.

    • П. дошку.
  2. Зрабіць гэблем палоску ў чым-н.

  3. і без дапаўнення. Габляваць некаторы час.

|| незак. прагаблёўваць, .

прагаварыцца, ; зак.

Незнарок сказаць тое, чаго не варта гаварыць.

  • П. аб сваіх задумах.

|| незак. прагаворвацца, .

прагаварыць, ; зак.

  1. Прамовіць, сказаць.

    • Не прагаварыў ні слова.
  2. Правесці некаторы час у размове.

    • П. увесь вечар.

|| незак. прагаворваць, .

прагавіты, .

Тое, што і прагны.

|| наз. прагавітасць, .

прагадаць, ; зак.

Памыліўшыся ў разліках, меркаваннях, аказацца ў нявыгадным становішчы.

  • Я тут нічога не прагадаў.

|| незак. прагадваць, .

прагал, , м.

Тое, што і прагаліна.

прагаладацца, ; зак.

Адчуць голад, захацець есці.

  • За дзень прагаладаўся.

прагаладаць, ; зак.

Прабыць які-н. час галадаючы, без ежы.

  • Давялося дзень п.