Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прававед, , м.

Спецыяліст па правазнаўству, юрыст.

прававерны, .

Які строга прытрымліваецца якой-н. веры, рэлігіі, вучэння.

  • П. католік.

|| наз. прававернасць, .

правадзейны, .

Правадзейны член чаго — вучонае званне члена некаторых навуковых устаноў, акадэмій і пад.

  • П. член акадэміі навук.

праваднік1, , м.

  1. Той, хто паказвае дарогу.

    • Адправіцца ў дарогу з правадніком.
  2. Чыгуначны служачы, які суправаджае вагон.

    • Брыгада праваднікоў.
  3. Спецыяліст, які працуе са службовым сабакам.

    • П. з вышуковым сабакам.

|| ж. правадніца, .

праваднік2, , м.

  1. Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе або перадае электрычны ток, гук, цяпло.

    • Вада — цудоўны п. гуку.
  2. перан. Перадатчык, пасрэднік у распаўсюджванні чаго-н.

    • Радыё — п. інфармацыі.

|| прым. правадніковы, .

правадыр, , м.

  1. Кіраўнік грамадскага руху, партыі.

  2. Чалавек, які стаіць на чале каго-, чаго-н., кіруе кім-, чым-н.

    • П. войска.
    • П. племя.

|| прым. правадырскі, .

праваждацца, ; зак. (разм.).

Правесці які-н. час у клопатах аб кім-, чым-н.

  • Цэлы дзень праваждаліся, пакуль уладкавалі турыстаў.

праваздольны, , ж. (афіц.).

Здольны ажыццяўляць якія-н. правы і адказваць за свае ўчынкі.

  • Праваздольная асоба.

|| наз. праваздольнасць, .

правазіць, ; зак.

Правесці які-н. час, возячы каго-, што-н.

  • Цэлы дзень правазіў дровы.

правазнавец, , м.

Тое, што і прававед, юрыст.