Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прабабка, ✂, ж.

Маці дзеда або бабкі.

прабаваць, ✂ і пробаваць, ✂, незак.

  1. Правяраць стан або якасць.

    • П. свае сілы.
  2. Есці для пробы, на смак чаго-н.

    • П. страву.
  3. з інф. Рабіць спробу чаго-н.

    • П. пісаць вершы.

|| зак. папрабаваць, ✂ і папробаваць, ✂.

прабадаць​1, ✂; зак.

Пракалоць рагамі.

прабадаць​2, ✂; зак. і незак. (спец.).

Утварыць (-раць) навылётную адтуліну ў сценцы полага органа.

|| наз. прабадзенне, ✂.

  • П. страўніка.

|| прым. прабадны, ✂.

  • Прабадная язва.

прабадзяцца, ✂; зак. (разм.).

Правесці дзе-н. які-н. час марна, нічога не робячы.

  • Прабадзяўся недзе ўвесь дзень.

прабалбатацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і прагаварыцца.

  • Абяцала маўчаць, а тут прабалбаталася.

прабалець, ✂; зак.

Пра адчуванне болю на працягу якога-н. часу.

  • Вочы прабалелі паўмесяца.

прабаранаваць, ✂; зак.

  1. Апрацаваць бараной (узараную зямлю).

  2. Баранаваць некаторы час.

    • П. увесь дзень.

|| незак. прабараноўваць, ✂.

прабацька, ✂, м. (высок.).

Тое, што і родапачынальнік; продак.

прабачальны, ✂ (кніжн.).

Які заслугоўвае прабачэння.

  • П. ўчынак.

|| наз. прабачальнасць, ✂.