Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пагорак, , м.

Невялікая адложыстая ўзвышанасць, узгорак.

  • Хата стаіць на пагорку.

|| прым. пагорачак, .

пагоршаць, ; зак.

Тое, што і пагоршыцца.

  • Было ліха ды пагоршала (прымаўка).
  • Хвораму пагоршала (безас.).

|| наз. пагаршэнне, і пагоршанне, .

пагоршыцца, ; зак.

Зрабіцца горшым.

  • Дысцыпліна пагоршылася.
  • Здароўе пагоршылася.

|| незак. пагаршацца, і пагоршвацца, .

|| наз. пагаршэнне, , пагоршанне, і пагоршванне, .

пагоршыць, ; зак.

Зрабіць горшым.

|| незак. пагаршаць, і пагоршваць, .

|| наз. пагоршванне, .

|| наз. пагаршэнне, і пагоршанне, .

пагорысты, .

Пакрыты пагоркамі, няроўны.

  • Пагорыстая мясцовасць.

|| наз. пагорыстасць, .

пагражальны, .

  1. Які ўтрымлівае ў сабе пагрозу, выражае пагрозу.

    • У голасе гучалі пагражальныя ноткі.
  2. Які пагражае небяспекай.

    • П. характар падзей.

|| наз. пагражальнасць, .

пагражаць, ; незак.

  1. каму і без дапаўнення. Рабіць пагражальны жэст рукой.

    • П. кулаком.
  2. каму чым. Папярэджваць з пагрозай пра што-н.

    • П. вайной.
  3. чым. Служыць прыметай (чаго-н. небяспечнага, непрыемнага).

    • Рака пагражае разлівам.
  4. Павінна адбыцца (пра што-н. дрэннае).

    • Пагражае гангрэна.

|| зак. пагразіць, .

пагран...

Першая частка складаных слоў са знач. пагранічны, напр. пагранатрад, пагранзастава, пагранслужба.

пагранічнік, , м.

Ваеннаслужачы пагранічнай аховы.

пагранічны, .

  1. Які знаходзіцца або адбываецца каля граніцы.

    • Пагранічная зона.
    • П. інцыдэнт.
  2. Які мае адносіны да аховы граніцы.

    • П. гарнізон.