Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпіц​1, ✂, м. (уст.).

Тое, што і шпіль.

шпіц​2, ✂, м.

Невялікі пакаёвы сабака з пушыстай поўсцю.

  • Карлікавы ш.

шпіянаж, ✂, м.

Выведванне, збіранне або выкраданне звестак, якія складаюць ваенную або дзяржаўную тайну, для перадачы іх іншай дзяржаве.

  • Пайсці пад трыбунал за ш.

шпокаць, ✂; незак. (разм.).

Падаючы, стукаючыся аб што-н., утвараць кароткі глухі гук.

  • Жалуды шпокалі з дуба на дол.

|| аднакр. шпокнуць, ✂.

|| наз. шпоканне, ✂.

шпора, ✂, ж.

  1. Сагнутая па форме абцаса металічная дужка з кольцам на канцы, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для пануквання каня.

    • Даць шпоры каню (націснуць шпорамі).
  2. Рагавы завостраны выступ на нагах самцоў некаторых птушак.

    • Шпоры ў пеўня.
  3. Выступ на вобадзе кола ці на звёнах гусеніц трактара, танка і пад. (спец.).

|| прым. шпорны, ✂.

шпроты, ✂, м.

Дробная марская вэнджаная рыба, кансерваваная ў алеі.

|| прым. шпротавы, ✂ і шпротны, ✂.

шпрыц, ✂, м.

Медыцынскі інструмент — цыліндрык з поршнем і іголкай для ўвядзення ці адсмоктвання вадкасці.

|| прым. шпрыцавы, ✂.

шпулька, ✂, ж.

  1. Невялікі, звычайна драўляны цыліндр, на які намотваецца што-н.

    • Ш. нітак.
  2. Прыстасаванне ў швейных, ткацкіх і пад. машынах для намотвання нітак.

  3. Тое, што і шпуля (у знач.; спец.).

|| прым. шпулечны, ✂ і шпулькавы, ✂.

шпуля, ✂, ж.

  1. Тое, што і шпулька (у 1 і 2 знач.).

  2. Насадка з драўніны ці кардону, якая надзяваецца на верацяно для намотвання на яе пражы.

  3. Стрыжань для намотвання дроту, кабелю і пад., а таксама наматаны сам дрот, кабель і пад. (спец.).

    • Ш. кабелю.

шпунт, ✂, м. (спец.).

  1. Падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі.

  2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз.

  3. Корак, якім затыкаюць бочку.

    • Ад усіх бочак ш. або пад усе бочкі ш. (прымаўка пра чалавека, якім карыстаюцца для выканання розных даручэнняў, просьбаў; разм.).

|| прым. шпунтавы, ✂.