Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трэці, .

  1. гл. тры.

  2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны.

    • Трэцяя старана.
  3. Не галоўны, не першаразрадны.

    • Т. сорт.
    • Трэція ролі іграць.
  4. трэцяя; Які атрымліваецца ад дзялення на тры.

    • Трэцяя частка.
  5. трэцяе: Страва, якая падаецца на дэсерт.

    • На трэцяе кампот.

трэціраваць, ; незак.

Пагардліва абыходзіцца з кім-н., зневажальна адносіцца да каго-н.

  • Т. супрацоўніка.

|| наз. трэціраванне, .

трэць, , ж.

Адна з трох роўных частак, на якія дзеліцца што-н.

  • Да вечара прайшлі т. дарогі.
  • Адна т.

трэця...

Першая частка складаных слоў, якая ўжываецца замест «трэце...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр. трэцякласны, трэцясортны.

трэцякласнік, , м.

Вучань трэцяга класа.

|| ж. трэцякласніца, .

трэцякласны, .

  1. Які адносіцца да памяшканняў, месцаў трэцяга класа на транспарце.

    • Т. вагон.
  2. Невысокай якасці, малазначны, пасрэдны (разм.).

    • Т. спецыяліст.

трэцярадны, .

Малаістотны, малазначны; пасрэдны.

трэшчына, , ж.

  1. Шчыліна, вузкае паглыбленне на паверхні.

    • Сцяна дала трэшчыну.
  2. перан. Пра разлад, разыходжанні паміж кім-н.

    • У іх адносінах утварылася т.