Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

плюс, ✂, м.

  1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які абазначае складанне і дадатную велічыню.

  2. у знач. нязм. слова. З дабаўленнем.

    • Чатыры п. два будзе шэсць.
  3. перан. Дадатны бок, перавага.

    • Узважыць усе плюсы і мінусы.
  4. У знач. злуч. уступальны. «ды» (у 2 знач.), звычайна ў спалучэнні з «яшчэ» (разм.).

    • Цяжка мне — вучыцца, п. яшчэ малое дзіця.
  5. Пры ўказанні на тэмпературу паветра абазначае: вышэй нуля.

    • На тэрмометры п. дванаццаць градусаў.

◊

  • Плюс-мінус — з магчымым разыходжаннем у бок павелічэння ці памяншэння.

|| прым. плюсавы, ✂.

  • Плюсавая тэмпература (вышэй нуля).

плюхацца, ✂; незак.

  1. Пералівацца, ударацца аб што-н. (пра вадкасць).

    • Вада плюхаецца на дне чоўна.
  2. Абдаваць сябе або каго-н. пырскамі.

    • Хлопчык плюхаўся ў вадзе.
  3. Падаць, шлёпацца ў ваду, гразь і пад.

    • Дзеці з разгону плюхаюцца ў рэчку.

|| аднакр. плюхнуцца, ✂.

|| наз. плюханне, ✂.

плюхаць, ✂; незак.

  1. Тое, што і плюхацца (у 1 і 3 знач.).

  2. што і чаго. Рэзкім рухам выліваць (разм.).

    • П. ваду або вады ў цэбар.

|| аднакр. плюхнуць, ✂.

|| наз. плюханне, ✂.

плюш, ✂, м.

Шарсцяная або баваўняная тканіна з доўгім ворсам.

|| прым. плюшавы, ✂.

  • Плюшавая дарожка.

плюшч, ✂, м.

Паўзучая расліна, якая абвіваецца вакол сваёй апоры.

|| прым. плюшчавы, ✂.

плюшчыць​1, ✂; незак.

Закрываць, заплюшчваць (вочы).

плюшчыць​2, ✂; незак.

Удараючы або сціскаючы, рабіць плоскім, пляскатым.

  • П. цвік.

|| зак. сплюшчыць, ✂.

|| наз. плюшчэнне, ✂.

|| прым. плюшчыльны, ✂.

  • П. станок.

плява, ✂, ж.

Тонкая скурка, перапонка ў жывёльным або раслінным арганізме.

плявальніца, ✂, ж.

Пасудзіна для сплёўвання.

плявацца, ✂; незак.

  1. Мець звычку пляваць (у 1 знач.).

    • Кінь п.!
  2. пляваць на каго-н. ці адзін на другога.