Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пладавіты, ✂.

  1. Які хутка размнажаецца, нараджае вялікае патомства.

    • Трусы вельмі пладавітыя.
  2. перан. Які многа піша, напісаў многа твораў, даследаванняў.

    • П. пісьменнік.

|| наз. пладавітасць, ✂.

пладаводства, ✂, н.

Развядзенне пладовых і ягадных раслін як галіна раслінаводства.

|| прым. пладаводчы, ✂.

пладаносны, ✂.

Які прыносіць, дае плады.

  • Пладаноснае дрэва.

|| наз. пладаноснасць, ✂.

пладапад, ✂, м. (спец.).

Падзенне спелых пладоў.

|| прым. пладападны, ✂.

пладзіцца, ✂; незак.

  1. Размнажацца, разводзіцца.

    • Не ўсе жывёліны могуць п. ў няволі.
  2. перан. З’яўляцца ў вялікай колькасці, распаўсюджвацца.

|| зак. распладзіцца, ✂.

пладзіць, ✂; незак.

  1. Размнажаць, разводзіць (разм.).

    • П. хатнюю жывёлу.
  2. перан. Садзейнічаць паяўленню, распаўсюджванню.

    • П. гультаёў.

|| зак. распладзіць, ✂.

плазам, прысл.

Плоскім, шырокім бокам.

  • Ударыць шабляй п.
  • Паваліцца п.

плазма, ✂, ж. (спец.).

  1. Вадкая частка крыві.

  2. Іанізаваны газ з роўнай канцэнтрацыяй дадатных і адмоўных зарадаў.

|| прым. плазменны, ✂ і плазматычны, ✂.

плазма...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да плазмы (у 1 знач.), напр. плазмазамяшчальны, плазмаклетачны;
  • 2) які мае адносіны да плазмы (у 2 знач.), напр. плазмабур, плазмахімія.

плакат, ✂, м.

Насценны ліст — малюнак з кароткім агітацыйным, навучальным або рэкламным тэкстам.

|| прым. плакатны, ✂.

  • П. жывапіс.
  • Плакатная нагляднасць (перан. яркая, простая і кідкая).