Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шпак, ✂, м.

Невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных з цёмным апярэннем.

|| памянш. шпачок, ✂.

|| прым. шпаковы, ✂ і шпачыны, ✂.

шпаклёўка, ✂, ж. (спец.).

  1. гл. шпакляваць.

  2. Замазка, якой шпаклююць.

шпакляваць, ✂; незак. (спец.).

Замазваць, запаўняць трэшчыны, шчыліны спецыяльным саставам перад паліроўкай, фарбаваннем.

  • Ш. сцены.
  • Ш. падлогу.

|| зак. зашпакляваць, ✂.

|| наз. шпакляванне, ✂ і шпаклёўка, ✂.

|| прым. шпаклёвачны, ✂.

  • Шпаклёвачныя работы.

шпакоўня, ✂ і шпакоўніца, ✂, ж.

Жыллё для шпакоў у выглядзе невялікай будачкі, прымацаванай на доўгай жэрдцы ці на дрэве каля дома.

|| прым. шпакоўніцкі, ✂.

шпалера, ✂, ж.

  1. мн. Матэрыял у выглядзе шырокіх палос узорыстай паперы для абклейкі сцен у жылых памяшканнях.

  2. Шарэнга войск па баках руху каго-н.

  3. Рад дрэў, хмызняку па баках дарогі (спец.).

|| прым. шпалерны, ✂.

шпалы, ✂, ж.

  1. Масіўныя папярочныя драўляныя або жалезабетонныя брусы, на якія ўкладваюць рэйкі.

  2. адз. Неафіцыйная назва знака адрознення (у выглядзе прамавугольніка) на пятліцах у старшага каманднага саставу Савецкай Арміі да 1943 г. (разм.).

    • З трыма шпаламі на пятліцах.

|| прым. шпальны, ✂.

шпана, ✂, ж., зб. (разм. пагард.).

Злачынцы, жулікі, бадзягі.

шпангоўт, ✂, м. (спец.).

Папярочны крывы брус у корпусе карабля ці самалёта, які забяспечвае трываласць бартоў і днішча.

шпаргалка, ✂, ж. (разм.).

  1. Лісток паперы з запісамі, якім тайна карыстаецца нядобрасумленны навучэнец у час праверкі яго ведаў.

  2. Паперка з тэкстам, загадзя падрыхтаваная для выступаючага.

    • Гаварыць па шпаргалцы.

|| прым. шпаргалачны, ✂.

шпаркі, ✂.

Тое, што і хуткі (у 1 і 2 знач.).

  • Шпаркая язда.
  • Ш. погляд.

|| наз. шпаркасць, ✂.