Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеплаэлектрацэнтраль, , ж.

Цеплавая электрастанцыя, якая выпрацоўвае электраэнергію і цеплыню (гарачую ваду, пару) (ЦЭЦ).

цеплаэнергетыка, , ж.

Галіна цеплатэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем цяпла ў іншыя віды энергіі (механічную, электрычную).

|| прым. цеплаэнергетычны, .

цеплыня, , ж.

  1. Нагрэтасць чаго-н. (паветра, прадмета, памяшкання).

    • Ад пены разыходзілася ц.
  2. Адчуванне ўнутранага цяпла.

    • Па целе разлілася прыемная ц.
  3. перан. Сардэчнасць, дабрата, ласка; добрыя, шчырыя адносіны да каго-, чаго-н.

    • У яго словах чулася душэўная ц.

цяпліцца, і цепліцца, , незак.

Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца.

  • Яшчэ цяпліўся касцёр.
  • У хаце цяпліўся агеньчык.
  • Цепліцца надзея (перан. яшчэ ёсць, не зусім прапала).

цяпліць, і цепліць, , незак.

Абаграваць памяшканне, палячы ў печы або раскладаючы агонь; саграваць.

  • Печ слаба цяпліла хату.