Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

цеплаабмен, , м. (спец.).

Працэс пераносу цеплаты ад больш нагрэтых цел, асяроддзя і пад. да менш нагрэтых.

  • Ц. у атмасферы.

|| прым. цеплаабменны, .

цеплаабменнік, , м. (спец.).

Апарат перадачы цяпла ад грэючага цела да таго, якое награваецца.

цеплааддача, , ж. (спец.).

  1. Аддача цяпла нагрэтым целам у акаляючае асяроддзе.

  2. У фізіялогіі: вылучэнне цяпла жывёльным арганізмам у працэсе яго жыццядзейнасці.

цеплаахова, , ж. (спец.).

Тое, што і цеплаізаляцыя.

|| прым. цеплаахоўны, .

цеплавоз, , м.

Лакаматыў з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплавозны, .

цеплавы, .

Які мае адносіны да цеплаты (у 1 знач.), заснаваны на дзеянні цеплаты.

  • Цеплавая энергія.
  • Цеплавая электрастанцыя.

цеплаёмістасць, , ж. (спец.).

Колькасць цеплаты, якая паглынаецца целам пры награванні на 1 °С.

цеплаёмісты, .

  1. Які валодае вялікай цеплаёмістасцю (спец.).

  2. Які патрабуе вялікіх затрат цяпла, паліва.

    • Цеплаёмістая вытворчасць.

цеплазабеспячэнне, , н.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў і прамысловых прадпрыемстваў гарачай вадой і парай для ацяплення бытавых і тэхнічных патрэб.

цеплаізаляцыя, , ж.

Ахова жылых, вытворчых і інш. збудаванняў, цеплаўстановак, трубаправодаў і пад. ад непажаданага цеплавога абмену з акаляючым асяроддзем.

  • Ц. трубаправода.

|| прым. цеплаізаляцыйны, .