Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фармулёўка, ✂, ж.

  1. гл. фармуляваць.

  2. Сфармуляваная думка, формула (у 1 знач.).

    • Выразная ф.

фармуліроўка, ✂, ж.

Тое, што і фармулёўка (у 2 знач.).

фармуляваць, ✂; незак.

Дакладна выражаць думкі, рашэнні і пад.

  • Ф. вывады камісіі.

|| зак. сфармуляваць, ✂.

|| наз. фармулёўка, ✂ і фармуляванне, ✂.

фармуляр, ✂, м. (спец.).

  1. Паслужны спіс (уст.).

  2. Ліст, кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі пра стан і эксплуатацыю механізма, збудавання.

    • Ф. машыны.
  3. Бібліятэчная ўліковая картачка.

|| прым. фармулярны, ✂.

фарпост, ✂, м.

  1. Перадавы пункт, перадавая ўмацаваная пазіцыя.

  2. перан. Перадавы пункт, апора чаго-н. (высок.).

    • Акадэмія — ф. навукі.

|| прым. фарпоставы, ✂.

фарс, ✂, м.

  1. Тэатральная п’еса лёгкага, жартаўлівага зместу.

  2. перан. Нешта ганебнае, цынічнае.

    • Пусты ф.

|| прым. фарсавы, ✂.

фарсіраваны, ✂.

Які адбываецца хутчэй, чым звычайна; паскораны.

  • Фарсіраваныя тэмпы.

фарсіраваць, ✂; зак. і незак.

  1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць) (кніжн.).

    • Ф. пуск станцыі.
  2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка (спец.).

    • Ф. пераправу.

|| наз. фарсіраванне, ✂.

  • Ф. ракі.

фарсісты, ✂.

Які любіць фарсіць; франтаваты, модны.

  • Ф. хлопец.
  • Фарсістае адзенне.

|| прым. фарсістасць, ✂.

фарсіць, ✂; незак. (разм.).

Франціць, важнічаць, выстаўляючы што-н. напаказ.

  • Ф. гадзіннікам.