Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

факультатыўны, , ж. (кніжн.).

Неабавязковы, а таксама нерэгулярны, прызначаны для дадатковай спецыялізацыі.

  • Факультатыўныя заняткі па псіхалогіі.

|| наз. факультатыўнасць, .

факультэт, , м.

Аддзяленне вышэйшай навучальнай установы, дзе вывучаецца пэўны цыкл сумежных навуковых дысцыплін.

  • Біялагічны ф.

|| прым. факультэцкі, .

факусіраваць, ; незак.

  1. Збіраць (прамяні) у фокус​1 (у 1 знач.) (спец.).

    • Ф. прамяні.
  2. Устанаўліваць фокус 1 (у 2 знач.) (спец.).

    • Ф. адлюстраванне.
  3. перан. Сканцэнтроўваць, ставіць у цэнтр чаго-н. (кніжн.).

    • Ф. думку на чым-н.

|| зак. сфакусіраваць, .

|| наз. факусіраванне, .

фал, , м. (спец.).

Канат, вяроўка, трос на караблі для пад’ёму сцяга.

фаланга1, , ж.

  1. Шчыльна самкнуты строй пяхоты ў старажытных грэкаў.

  2. Вялікая абшчына, камуна (у сацыяльным утапічным вучэнні Ш.Фур’е).

  3. У Іспаніі: назва фашысцкай партыі.

|| прым. фалангісцкі, .

фаланга2, , ж. (спец.).

Кароткая трубчастая косць пальца.

фаланга3, , ж.

Ядавітая драпежная павукападобная жывёліна.

фалда, , ж.

  1. Трубкападобная складка на адзенні.

  2. Адна з дзвюх ніжніх частак разразной спінкі пінжака, мундзіра і пад.

|| прым. фалдавы, .

фалерыст, , м.

Калекцыянер значкоў і розных нагрудных знакаў адрознення.

|| ж. фалерыстка, .

|| прым. фалерысцкі, .

фалерыстыка, , ж.

  1. Дапаможная гістарычная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення.

  2. Калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў.

|| прым. фалерыстычны, .