Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

трохкантовы, ✂.

З трыма кантамі.

  • Т. брус.

трохкласны, ✂.

Які мае тры класы, складаецца з трох класаў.

  • Трохкласная адукацыя.

трохколерны, ✂.

Які мае ў сваёй афарбоўцы тры колеры або складаецца з трох частак розных колераў.

  • Т. сцяг.

трохлінейка, ✂, ж. (разм.).

Трохлінейная вінтоўка.

трохлінейны, ✂.

Калібрам у тры лініі (7,6 мм).

  • Трохлінейная вінтоўка.

трохмерны, ✂.

  1. Які мае тры вымярэнні: даўжыню, шырыню і вышыню.

  2. Які змяшчае ў сабе тры часткі, тры рытмічныя меры.

    • Т. такт.

трохмесны, ✂.

Які мае тры месцы, з месцамі для траіх.

  • Трохмесная палата.

трохполле, ✂, н.

Устарэлая сістэма паляводства з падзелам ворнай зямлі на тры палі, кожнае з якіх засявалася спачатку азімымі, затым яравымі, а на трэці год заставалася пад папар.

|| прым. трохпольны, ✂.

трохпрацэнтны, ✂.

  1. Які складае тры працэнты чаго-н.

    • Т. даход.
  2. Які дае тры працэнты прыбытку.

    • Трохпрацэнтная пазыка.
  3. У якім змешчана тры працэнты якога-н. рэчыва.

    • Т. раствор соды.

трохрадка, ✂, ж. (разм.).

Трохрадны гармонік.