Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

легчы, ✂; зак.

  1. Прыняць ляжачае становішча.

    • Л. на спіну.
    • Л. касцьмі (загінуць).
  2. Размясціцца спаць.

    • Л. на сене.
  3. перан. Загінуць, пасці ў баі.

  4. Распаўсюдзіцца па паверхні, пакрыць сабою што-н.

    • Снег лёг белай коўдрай.
  5. перан., на каго-што. Стаць чыім-н. абавязкам.

    • Адказнасць ляжа на прысутных.
    • На яго плечы лягла гаспадарка.
  6. Пралегчы, распасцерціся, працягнуцца.

    • Рэйкі ляглі доўгімі лініямі.
  7. Пра самалёты, судны: прыняць якое-н. становішча, узяць які-н. напрамак.

    • Л. на зваротны курс.
    • Л. на дрэйф.

|| незак. лажыцца, ✂.

леда...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «лёда.. », калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. ледакол, ледарэз, ледаспуск, ледасховішча.

ледакол, ✂, м.

Магутнае судна, прыстасаванае для плавання і пракладвання дарогі іншым суднам у ільдах.

  • Атамны л.

|| прым. ледакольны, ✂.

ледарэз, ✂, м.

  1. Судна, прызначанае для плавання ў бітых ільдах; ледакол.

  2. Прыстасаванне каля мастоў, плацін, аб якое разбіваецца лёд у час крыгаходу.

|| прым. ледарэзны, ✂.

ледасек, ✂, м.

Род сякеры, кіркі, прызначаны для высякання прыступак у лёдзе пры ўзыходжанні на горныя вяршыні.

|| прым. ледасечны, ✂.

ледастаў, ✂, м.

Замярзанне ракі, возера, утварэнне суцэльнага ледзянога покрыва.

|| прым. ледастаўны, ✂.

ледаход, ✂, м.

Рух лёду па цячэнню (у час раставання і ў час ледаставу на рэках).

|| прым. ледаходны, ✂.

ледзянец, ✂, м.

Празрыстая цукерка з сумесі цукру з фруктовым сокам.

  • Смактаць ледзянцы.

|| прым. ледзянцовы, ✂.

ледзянець, ✂; незак.

  1. Пакрывацца лёдам.

    • Вада ледзянее.
  2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць.

    • Пальцы ледзянеюць.
    • Сэрца ледзянее (перан.).

|| зак. зледзянець, ✂ і заледзянець, ✂.

ледзяністы, ✂.

Які ператварыўся ў лёд, падобны на лёд.

  • Ледзяністая маса.

|| наз. ледзяністасць, ✂.